Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Піянеры

Піянер - удзельнік БРПА, які актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах арганізацыі, які імкнецца ісці наперад, ажыццяўляць творчы пошук, ствараць, гатовы прыйсці на дапамогу людзям, краіне, Міру.


Законы піянераў Беларусі


Закон гонару

піянер беражэ сваё добрае імя, годнасць арганізацыі

Закон слова

слова піянера не разыходзіцца са справай - уменне трымаць слова, пацвярджаць яго значнымі справамі.

Закон клопату

піянер заўсёды клапоціцца аб усіх, хто мае патрэбу ў дапамозе.

Закон гаспадара

піянер - гаспадар сваёй арганізацыі, з павагай ставіцца да працы, ведае кошт грашам.

Закон сяброўства

піянер паважае меркаванне таварышаў, верны сяброўству. "Свет, узаемаразуменне і дапамога" - так разумелі сэнс гэтага закона ранейшыя пакаленні.

Традыцыі піянераў Беларусі


Традыцыі парад

Толькі калектыўна, усім разам можна знайсці слушны шлях, прыняць новае рашэнне.

Традыцыя праўды

піянер адважна стаіць за праўду і справядлівасць.

Традыцыя росту

ўменне, спрыт, адвага прыходзяць не адразу, неабходна прайсці прыступкі росту.

Традыцыя спадчыны

піянер беражліва захоўвае прыроду і культуру роднага краю.

Традыцыя дабра

"Ні дня без добрых спраў!" Піянеры заўсёды дапамагаюць тым, каму патрэбна дапамога, бо ад кожнай добрай справы свет вакол становіцца крышачку больш шчаслівым, мяняецца да лепшага.

Піянерскія знакі

Піянерскі гальштук

Знак прыналежнасці да арганізацыі, сімвал датычнасці кожнага піянера да спраў сваёй арганізацыі, гатоўнасці падзяліць яе добрую славу і адказнасць, спалучае ў сабе чырвоны і зялёны колер. Гальштук піянерскі ўяўляе сабой трохкутную хустку, якая складаецца з двух трыкутнікаў чырвонага і зялёнага колераў.

Picture background

Салют пионерский

Адмысловае піянерскае прывітанне. Салютуючы, піянер паднімае над галавой правую руку са шчыльна сціснутымі пальцамі.

Picture background

Раздзелы сайта