Святы БРПА - гэта сімвал вернасці піянераў арганізацыі: сімвал адзінства, пераемнасці пакаленняў у арганізацыі.
19 траўня - Дзень піянерскага сяброўства. У гэты дзень у 1922 году II Усерасійская канферэнцыя РКСМ прыняла рашэнне аб распаўсюджванні досведу працы першых піянерскіх атрадаў па ўсёй краіне. Дзень Нараджэння Усесаюзнай піянерскай арганізацыі.
8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста. 8 лютага 1964 года піянеры-інтэрнацыяналісты Маскоўскага гарадскога Палаца піянераў звярнуліся да сваіх аднагодкаў ва ўсім свеце кожны год праводзіць Дзень памяці юных герояў-антыфашыстаў. Міжнародны Камітэт дзіцячых і юнацкіх арганізацый пры сусветнай федэрацыі дэмакратычнай моладзі падтрымаў прапанову дзяцей.
20 чэрвеня - Свята піянерскага вогнішча. У гэты дзень у 1922 г. адбыўся збор першага піянерскага атрада ў Беларусі.
13 верасня - Дзень БРПА. У 1990 годзе Х Рэспубліканскі злёт піянераў прыняў рашэнне аб самастойнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, як суб'екта Саюза піянерскіх арганізацый - Федэрацыі дзіцячых арганізацый.
Традыцыі БРПА - гэта знак павагі да гістарычных дат дзяржавы і датычнасці членаў арганізацыі да жыцця сваёй краіны.
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі
9 траўня – Дзень Перамогі
1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей
3 ліпеня - Дзень Незалежнасці
Піянерскія дружыны адзначаюць гэтыя даты самастойна выбіраючы формы святкавання. Нараўне з гэтым, дружыны, раённыя, абласныя арганізацыі ГА «БРПА» усталёўваюць свае традыцыі і памятныя дні, звязаныя з гісторыяй і (або) зместам іх дзейнасці.
З гісторыяй піянерскага руху можна азнаёміцца па спасылцы
https://specreport.belta.by/pioneer