
Дабрачынная акцыя Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, сімвалам якой з'яўляюцца чырвоныя рукавічкі. Акцыя традыцыйна стартуе да навагодніх і калядных свят.
У рамках акцыі цімураўцы БРПА і валанцёры руху БРСМ "Добрае Сэрца" ва ўсіх рэгіёнах краіны арганізуюць конкурсы, святочныя праграмы, адрасныя віншаванні для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прыёмнікаў-размеркавальнікаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, бальніцах, выхаваўчых калоніях для непаўналетніх.
Сімвалам дабрачыннай акцыі традыцыйна з'яўляюцца чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне валанцёраў акружыць клопатам і ўвагай дзяцей і людзей сталага веку ў гэтыя святочныя дні, а вось візітоўкай ужо даўно стала своеасаблівая «Елка жаданняў», якая ўстанаўліваецца ў гандлёвых цэнтрах.
разгарнуць » / « згарнуць